Мікола Ганчароў
Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (8 мая 1934, в. Заполле, Віцебскі раён — 25 лістапада 1991) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік.
Мікола Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1991[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, паэт, журналіст |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 мая 1934 года ў в. Заполле. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі[2].
Памёр 25 лістапада 1991 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].
Творчасць
правіцьАформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш.
Аўтар зборнікаў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай і беларускай мовах.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Гончаров, Николай Иванович
- ↑ а б Ганчароў Мікола – Белліт (21 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Ганчароў Мікалай Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 110—112.