Мікола Дубовік (28 ліпеня 1905, в. Мурыны, цяпер в. Каменка, Капыльскі раён Мінскай вобласці — 30 чэрвеня 1928) — беларускі паэт-маладняковец.

Мікола Дубовік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 ліпеня 1905(1905-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1928(1928-06-30) (22 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 28 ліпеня 1905 года ў вёсцы Мурыны ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на матэрыяльныя складанасці скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1923) і паступіў на факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым перавёўся на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У 1926 г. быў дэлегатам Першага з’езду «Маладняка». Некалькі разоў кідаў вучобу, служыў у арміі[1].

Трагічна загінуў 30 чэрвеня 1928 года падчас купання салдат у р. Бярэзіна пад Бабруйскам. Пахаваны на брацкіх могілках каля Бабруйска[1] (па інфармацыі Ірыны Багдановіч[2]).

Творчасць

правіць

Ад сярэдзіны 1920-х актыўна публікаваўся ў перыядычным друку, часопісах «Чырвоны Сцяг», «Узвышша», «Маладняк», «Аршанскі маладняк», полацкім альманаху «Наддзвінне». Захапляўся паэзіяй Дж. Байрана, І. Гётэ, Ф. Шылера. Паэт Янка Бобрык, яго сябар, напісаў верш на смерць Дубовіка ў часопісе «Маладняк», таксама памяці маладога творцы прысвяцілі свае вершы Алесь Звонак і Валерый Маракоў[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Дубовік Мікола – Белліт  (17 кастрычніка 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
  2. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.