Мікіта Алегавіч Някрасаў
Мікіта Някрасаў (нар. 13 кастрычніка 2000, Рэчыца) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель».
Поўнае імя | Мікіта Алегавіч Някрасаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 кастрычніка 2000[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 91 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, ва ўзросце 15 гадоў паступіў у мінскую Акадэмію АБФФ, пасля заканчэння якой у жніўні 2018 года трапіў у дубль мінскага «Тарпеда», дзе хутка стаў асноўным іграком. У ліпені 2019 года, калі з-за фінансавых праблем «Тарпеда» пакінула большасць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену.
Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 года пакінуў клуб і стаў іграком «Гомеля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выхадзіў на замену, дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выхадзіць на замену.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[6]. У 2022—2023 гадах пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[7], аднак у сакавіку па пагадненні бакоў разарваў пагадненне БАТЭ[8] і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[9]. У ліпені 2024 года пакінуў «Нафтан»[10].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ сакавіку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2018 (2) | дубль | Тарпеда | 10 | 2 |
2019 (1) | дубль | Тарпеда | 3 | 1 |
2019 (2) | Д2 | Спадарожнік | 10 | 1 |
2020 | Д2 | Гомель | 24 | 6 |
2021 | Д1 | Гомель | 20 | 2 |
2022 | Д1 | БАТЭ | 8 | 1 |
2023 | Д1 | БАТЭ | 7 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Нафтан | 12 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Nikita Nekrasov // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/483464
- ↑ а б https://fcbate.by/team/base/71
- ↑ Никита Некрасов перешел в "Спутник" (руск.). football.by (19 ліпеня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Нападающий Некрасов стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (2 красавіка 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Некрасовым (руск.). football.by (7 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Никита Некрасов стал футболистом БАТЭ (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ БАТЭ продлил контракт с молодым полузащитником (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Никита Некрасов и Алексей Шалашников расстались с БАТЭ (руск.). football.by (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-полузащитник БАТЭ подписал контракт с "Нафтаном" (руск.). football.by (12 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Никита Некрасов покинул "Нафтан-Новополоцк" (руск.). pressball.by (13 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Никита Некрасов перешел в "Гомель" (руск.). football.by (9 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.