Мікіта Алегавіч Някрасаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Някрасаў)

Мікіта Някрасаў (нар. 13 кастрычніка 2000, Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Мікіта Някрасаў
Поўнае імя Мікіта Алегавіч Някрасаў
Нарадзіўся 13 кастрычніка 2000(2000-10-13)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2016—2018 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 10 (1)
2020—2021 Беларусь Гомель 44 (8)
2022—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 15 (1)
2024— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, ва ўзросце 15 гадоў паступіў у мінскую Акадэмію АБФФ, пасля заканчэння якой у жніўні 2018 года трапіў у дубль мінскага «Тарпеда», дзе хутка стаў асноўным іграком. У ліпені 2019 года, калі з-за фінансавых праблем «Тарпеда» пакінула большасць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 года пакінуў клуб і стаў іграком «Гомеля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выхадзіў на замену, дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[6]. У 2022—2023 гадах пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[7], аднак у сакавіку па пагадненні бакоў разарваў пагадненне БАТЭ[8] і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[9].

Міжнародная кар’ера правіць

У сакавіку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2) дубль Тарпеда   10 2
2019 (1) дубль Тарпеда   3 1
2019 (2) Д2 Спадарожнік   10 1
2020 Д2 Гомель   24 6
2021 Д1 Гомель   20 2
2022 Д1 БАТЭ   8 1
2023 Д1 БАТЭ   7 0

Крыніцы правіць

  1. Nikita Nekrasov // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/483464
  2. а б https://fcbate.by/team/base/71
  3. Никита Некрасов перешел в "Спутник" (руск.). football.by (19 ліпеня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
  4. Нападающий Некрасов стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (2 красавіка 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  5. "Гомель" продлил контракт с Некрасовым (руск.). football.by (7 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  6. Никита Некрасов стал футболистом БАТЭ (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  7. БАТЭ продлил контракт с молодым полузащитником (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Никита Некрасов и Алексей Шалашников расстались с БАТЭ (руск.). football.by (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  9. Экс-полузащитник БАТЭ подписал контракт с "Нафтаном" (руск.). football.by (12 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.