Мілаград (гарадзішча)
Мілагра́д[1] — комплекс археалагічных помнікаў мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры ў Беларусі, каля вёскі Мілаград Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гарадзішча IV ст. да н.э. — II ст., трохвугольнае ў плане[1], з селішчам.
Выявіў А. Д. Каваленя (1935), даследавалі Ю. У. Кухарэнка (1952), В. М. Мельнікоўская (1955, 1957—1958, 1961). Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гаспадарчыя ямы, фрагменты мілаградскага і зарубінецкага посуду, 2 бронзавыя трохвугольныя падвескі, 6 бранзалетападобных кольцаў, бронзавыя і жалезныя позналатэнскія фібулы, 2 бронзавыя званочкі, каменная зерняцёрка, жалезныя сярпы, тыглі, льячкі, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура.
Селішча даследавала В. М. Мельнікоўская (1955). Выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познемілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мілагра́д // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.