Мінская вышэйшая партыйная школа

(Пасля перасылкі з Мінская партыйная школа)

Мінская вышэйшая партыйная школа — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання. Размяшчалася ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 31.

Мінская вышэйшая партыйная школа
(ВПШ (Мінск))
Заснаваны 1956
Год закрыцця 1991
Размяшчэнне Мінск, вул. Карла Маркса, 31
Мінская вышэйшая партыйная школа (Мінск Цэнтр)
Мінская вышэйшая партыйная школа
Мінская вышэйшая партыйная школа

Гісторыя правіць

З 26 верасня 1944 г. працавала Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ, якая мела аддзяленні арганізацыйна-партыйнай работы, журналістыкі, да 1951 года — камсамольскай работы. Тэрмін навучання 2 гады, з 1953 года — 3 гады. У 1956 годзе Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ пераўтворана ў Мінскую вышэйшую партыйную школу, якая вяла падрыхтоўку і перападрыхтоўку партыйных і савецкіх работнікаў, работнікаў друку, радыё, тэлебачання. Тэрмін навучаіння 4 гады; у 1962 г. адкрыта аддзяленне з двухгадовым тэрмінам навучання для асоб з вышэйшай адукацыяй. На базе вышэйшай партыйпай школы працавалі курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх работнікаў, курсы старшынь і сакратароў сельсаветаў, Рэспубліканская камсамольская школа[1]. Сярод пастаянных навучальных дысцыплін, у школе важнае месца адводзілася выкладанню эканамічных навук, асабліва ў вобласці палітэканоміі, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, кіравання і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасці з устаноўкамі, уласцівымі партыйнай адукацыі, указаннямі КПСС і КПБ.

У 1988 годзе на 10 кафедрах вышэйшай партшколы выкладалі 95 педагогаў, у т. л. 11 дактароў і 76 кандыдатаў навук[1].

У 1991 годзе праца школы спынена ў сувязі з забаронай Вярхоўнага Савета БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.

У цяперашні час у будынку былой Мінскай вышэйшай партыйнай школы размяшчаюцца філалагічны і эканамічны факультэты БДУ.

Рэктары правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б М. Б. Батвіннік, А. Л. Міцянін. 209. Будынак Мінскай вышэйшай партыйнай школы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць