Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР

Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
скарочана — Мінжылкамгас
  • Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР
Выява лагатыпа
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР
Дата скасавання 19 верасня 1991
Заменена на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Берсана, 16, Мінск 220640

5 лютага 1968 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.

Структура на 1974 год

правіць
  • Галоўнае ўпраўленне рамонтна-будаўнічых арганізацый;
  • Упраўленне жыллёвай гаспадаркі;
  • Упраўленне камунальных прадпрыемстваў;
  • Аддзел добраўпарадкавання і капітальнага будаўніцтва;
  • Аддзел тэхнічнай інвентарызацыі[3].

Міністры

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.178–188.