Мірацічы

вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Міратычы)

Міра́цічы[2], у мясцовай гаворцы Міра́тычы[2] (трансліт.: Miracičy, руск.: Миратичи) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Вёска
Мірацічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
135 м
Насельніцтва
240[1] чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231452
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233830051
Мірацічы на карце Беларусі ±
Мірацічы (Беларусь)
Мірацічы
Мірацічы (Гродзенская вобласць)
Мірацічы

Гісторыя правіць

У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска і 5 аднайменных хутароў у Навагрудскім павеце Мінскай губерні.

У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3]. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы.

Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску.

У 1940—1954 гадах цэнтр Міратыцкага сельсавета.

У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.[4]

Славутасці правіць

  • Старыя каталіцкія могілкі
  • Званіца
  • Сядзіба Тарлевічаў
  • сядзіба-дача Бокунаў
  • Школа, пабудаваная ў 1930-я гады

Страчаная спадчына правіць

 
Царква Святога Міхала Арханёла
 
Абраз Святога Антонія Падуанскага (1744) з міраціцкай уніяцкай царквы Міхаіла Арханёла.
  • Сядзіба Барташэвічаў
  • Сядзіба Абламовiчаў
  • Уніяцкая царква Святога Міхала Арханёла, пабудавана ў 1713 годзе, разабрана ў міжваенны час.
  • Касцёл, пабудаваны на зямлі падараванай Карповічамі, не захаваўся. У 1930-я гады група сялянак збірала сродкі на яго аднаўленне. Дошкі на аднаўленне ахвяраваў фальварак Лысакоўшчына.

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Насельніцтва Гродзенскай Вобласці паводле перапісу 2019 года (бел.).
  2. а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej – Tom VII – Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. 1923.
  4. ХРАМ В ЧЕСТЬ СВЯТОГО АРХИСТРАТИГА МИХАИЛА (руск.)(недаступная спасылка). eparhia.by. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 23 мая 2024.

Спасылкі правіць