Мірацічы
Міра́цічы[2], у мясцовай гаворцы Міра́тычы[2] (трансліт.: Miracičy, руск.: Миратичи) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Вёска
Мірацічы
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска і 5 аднайменных хутароў у Навагрудскім павеце Мінскай губерні.
У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3]. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы.
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску.
У 1940—1954 гадах цэнтр Міратыцкага сельсавета.
У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.[4]
Славутасці
правіць- Старыя каталіцкія могілкі
- Званіца
- Сядзіба Тарлевічаў
- сядзіба-дача Бокунаў
- Школа, пабудаваная ў 1930-я гады
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба Барташэвічаў
- Сядзіба Абламовiчаў
- Уніяцкая царква Святога Міхала Арханёла, пабудавана ў 1713 годзе, разабрана ў міжваенны час.
- Касцёл, пабудаваны на зямлі падараванай Карповічамі, не захаваўся. У 1930-я гады група сялянак збірала сродкі на яго аднаўленне. Дошкі на аднаўленне ахвяраваў фальварак Лысакоўшчына.
Вядомыя асобы
правіць- Чэслаў Майсевіч — польскі палітолаг.
Крыніцы
правіць- ↑ Насельніцтва Гродзенскай Вобласці паводле перапісу 2019 года (бел.) .
- ↑ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej – Tom VII – Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. 1923.
- ↑ ХРАМ В ЧЕСТЬ СВЯТОГО АРХИСТРАТИГА МИХАИЛА (руск.)(недаступная спасылка). eparhia.by. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 23 мая 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мірацічы
- Мірацічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Мірацічы на сайце Radzima.org