Міхалінава (возера)
возера ў Беларусі
Міхалі́нава, Грабеніцкае — возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мошна, за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна, за 0,15 км на ўсход ад вёскі Міхалінава.
Міхалінава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 184 м[1] |
Даўжыня | 1,06 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,0013 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,7 км |
Найбольшая глыбіня | 8,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,75 км² |
Упадаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,3 млн м³. Плошча вадазбору 3,74 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера дасягаюць вышыні 15 м. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси, т. 2. (руск.)
- Печёнова О. Предками названо: происхождение названий населённых пунктов, рек и озёр Лиозненского района (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.