Міхал Тышкевіч
Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасня 1839) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Пасля Радзівілаў валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Літвы.
Міхал Тышкевіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 1761 |
Смерць |
4 верасня 1839 |
Род | Тышкевічы |
Бацька | Юзаф Ігнацы Тышкевіч |
Маці | Марыя Ганна з Галімскіх[d] |
Жонка | Яна з Карпаў[d] |
Дзеці | Бенедыкт Эмануэль Тышкевіч, Юзаф Тышкевіч[d] і Яанна з Тышкевічаў[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа Ігнацыя і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве.
Паводле гісторыка Браніслава Гэмбажэўскага , падчас паўстання 1794 года Міхал Тышкевіч у чыне генерал-маёра камандаваў паўстанцкім атрадам — расонскімі стральцамі.
У расійска-французскую вайну (1812) быў палкоўнікам 17-га літоўскага ўланскага палка, які сфарміраваў сваім коштам[2].
Пасля вайны набыў Палангу, дзе заснаваў курорт.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Яаннай Карп, дачкой Бенядзікта Карпа, меў сыноў Яна Канстанціна, Юзафа і Бенедыкта, а таксама дачку Яну.
Крыніцы
правіць- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ ЭГБ 2001.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Тышкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 552. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Bronislaw Gembarzewski, Warsawa, 1925. S. 39
Спасылкі
правіць- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.