Міхаіл Ільіч Калдубаў

Міхаіл Ільіч Калдубаў (1898, вёска Айраны, Расійская імперыя, цяпер Вільнюскі раён, Літва — 1967, Арэнбург, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Міхаіл Ільіч Калдубаў
Дата нараджэння 8 лістапада 1898(1898-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1967(1967-01-10) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  Расійская імперыя,
 РСФСР,
 СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19161956
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 128-я гвардзейская стралковая дывізія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Міхаіл Ільіч Калдубаў нарадзіўся 8 лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны, цяпер Вільнюскага раёна Літвы ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі.

У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922—1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 года знаходзіўся пад следствам у органах НКУС. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім  (руск.), Закаўказскім, 4-м Украінскім  (руск.) франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі.

Са студзеня па жнівень 1943 года — начальнік штаба 389-й стралковай дывізіі  (руск.) (37-я Армія)[1].

Са жніўня па верасень 1943 года — начальнік штаба 11-га стралковага корпуса  (руск.)[2].

З 25 верасня 1943 года па 11 мая 1945 года — камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію)[3].

Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі  (руск.). Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29.6.1945 года.

Пасля вайны гвардыі генерал-маёр Калдубаў скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу.

Памёр у 1967 годзе. Пахаваны на арэнбургскіх могілках, на магіле ўсталяваны бюст[4].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682526; единица хранения 214.
  2. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682525; единица хранения 70.
  3. Справочник Соединений и частей РККА. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 4 лютага 2017.
  4. История Оренбуржья — Колдубов Михаил Ильич (1898-1967). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 4 лютага 2017.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Коллектив авторов. «Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь». — м.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 1. — 672 с. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі правіць