Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 27 снежня 1951 года ў с. Ныркаў Залешчыцкага раёна Цярнопальскай вобласці (УССР).

Скончыў Львоўскі ордэна Леніна політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў дырэктарам філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі РУП «Гомельэнерга». Накіроўваўся Міністэрствам энергетыкі і электрыфікацыі СССР у Мангольскую Народную Рэспубліку на будаўніцтва Эрдэнэцкай ЦЭЦ.

З'яўляўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

УзнагародыПравіць

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

СпасылкіПравіць