Міхаіл Васілевіч Афанасьеў
Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Міхаіл Васілевіч Афанасьеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 лістапада 1986[1][2] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».
У лютым 2011 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 года пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 года стаў іграком «Гомеля»[3]. У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6].
Пачатак сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезона кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск[7].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[8]. У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[9] і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У складзе жодзінскага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сезона 2016 забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі»[11]. У сезоне 2017 засаваўся іграком асновы, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].
У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[13]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19 у ліпені 2019 года і стаў трэніраацца з «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней стаў выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[15].
У студзені 2020 года зноў стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, пасля пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[17]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі.
У пачатку 2022 года завяршыў кар’еру і перайшоў пасаду трэнера-адміністратара ў жодзінскім клубе[18][19].
Міжнародная кар’ера правіць
Былы капітан моладзевай зборнай Беларусі. З’яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забітых галоў.
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2005, 2012, 2015, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2005
Зноскі
- ↑ Mikhail Afanasjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikhail Afanasyev // FBref.com
- ↑ Футбол. Михаил Афанасьев подписал контракт с "Гомелем"
- ↑ Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство
- ↑ Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау»
- ↑ Михаил Афанасьев подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер"
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину"
- ↑ Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Афанасьев стал одноклубником Рекиша в "Факеле"
- ↑ Источник: Афанасьев подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2019. Праверана 13 снежня 2019.
- ↑ Афанасьев вернулся в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Михаил Афанасьев продлил контракт с Торпедо-БелАЗ
- ↑ Коломыц и Афанасьев вошли в тренерский штаб Молоша в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Футбол. Михаил Афанасьев завершил игровую карьеру