Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў
(Пасля перасылкі з Міхаіл Барашкаў)
Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў (1908, в. Бель 3, цяпер злілася з в. Бель 1, Крычаўскі раён — 21 лютага 1944) — беларускі савецкі журналіст[1].
Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1944 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1930-1933). Рэдагаваў раённыя газеты — чавускую «Калгасны сцяг» і дубровенскую «За сацыялістычнае будаўніцтва», з 29 студзеня 1939 г. — рэспубліканскую маладзёжную газету «Чырвоная змена». У гады Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Калінінскім фронце, на падпольнай працы на Віцебшчыне, са студзеня 1943 года рэдактар падпольнай газеты «Звязда», член рэдкалегіі газеты «Чырвоная змена» (абедзве газеты выпускаліся ў зоне Мінскага партызанскага злучэння)[1].