Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі

Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі (18701938) — князь, сын Мікалая Іванавіча з роду Святаполк-Мірскіх, апошні ўладальнік Мірскага замка. Камергер, стацкі саветнік, расійскі павераны ў справах у Сафіі.

Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі
Святаполк-Мірскі на гаўбцу.JPG
Нараджэнне 17 ліпеня 1870(1870-07-17)[1]
Смерць 16 ліпеня 1938(1938-07-16)[1] (67 гадоў)
Род Род Святаполк-Мірскіх
Бацька Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі[2]
Маці Cleopatra Mikhailovna Khanykov[d][2]
Дзейнасць дыпламат

Напярэдадні кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Лондане. Пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы 1921 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь каб аднавіць бацькоўскую спадчыну. Паколькі бацькоўскі маёнтак у Міры быў разбураны падчас вайны, то ў 1922 годзе пачаў рэстаўрацыйныя работы ў Мірскім замку, якія працягваліся да самай смерці князя.

За перыяд 1922—1929 гадоў была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. Пасля эканамічнай дэпрэсіі з 1934 па 1939 было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходняя і частка паўночна-заходняй. У замак была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон. На паўднёвай вонкавай замкавай сцяне быў уладкован невялікі гаўбечак, які стаў для князя любімым месцам зацішку. Аднаўленчыя працы, якія праводзіў князь Міхаіл Мікалаевіч, сталі першымі рэстаўрацыйнымі працамі за ўсю гісторыю замка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Lundy D. R. Prince Michael Nicolaievitch Sviatopolk-Mirsky // The Peerage
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. The Peerage