Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі
Міхаіл Мікалаевіч Шыма́нскі (7 жніўня 1935, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1935 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1963 годзе БДУ. З 1961 года працаваў у газеце «Звязда», з 1970 года ўласны карэспандэнт па Беларусі газеты «Известия», з 1994 года ў газеце «Рэспубліка».
ТворчасцьПравіць
Друкуецца з 1950 года. Аўтар кнігі нарысаў і публіцыстыкі «Чуем вашы крокі» (1977), «Прага вышыні», «Зямля, дзе я жыву» (абедзве 1980), «Людзі, людзі — зямныя зоркі» (1982), «Без права на памылку» (1985), «Зярняты і зоркі» (1986), «Не спыніся на шляху» (1988), «Тры бярозкі каля агню» (1989), «Добры дзень, Кітай!» (2001), «Кітай з адкрытым сэрцам» (2002), сцэнарыяў дакументальных фільмаў і інш.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.