Міхаіл Міхайлавіч Громаў
Міхаіл Міхайлавіч Громаў (руск.: Михаи́л Миха́йлович Гро́мов, 1899, Цвер — 22 студзеня 1985) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1934), заслужаны лётчык СССР (1925), прафесар (1937).
Міхаіл Міхайлавіч Громаў | |
---|---|
руск.: Михаил Михайлович Громов | |
Род дзейнасці | лётчык, лётчык-выпрабавальнік, выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч, афіцэр, пауэрліфтэр |
Дата нараджэння | 23 лютага 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 1985[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Скончыў школу лётчыкаў у 1918 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1934 годзе ўсталяваў рэкорд далёкасці палёту. У 1937 годзе разам з А. Б. Юмашавым і С. А. Даніліным здзейсніў бесперасадачны пералёт Масква-Паўночны полюс-Сан-Джасінта (ЗША). У часы Вялікай Айчыннай вайны на фронце са снежня 1941 года — камандзір авіядывізіі, камандуючы ВПС Калінінскага фронту. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50 гадах.
Зноскі
- ↑ а б Mikhail Mikhaylovich Gromov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Громов Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Міхайлавіч Громаў на сайце «Героі краіны»