Міхаіл Іосіфавіч Пачынак

(Пасля перасылкі з Міхаіл Пачынок)

Міхаіл Іосіфавіч Пачынак (27 снежня 1951, с. Ныркіў, Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Міхаіл Іосіфавіч Пачынак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 27 снежня 1951(1951-12-27) (72 гады)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 снежня 1951 года ў с. Ныркаў Залешчыцкага раёна Цярнопальскай вобласці (УССР).

Скончыў Львоўскі ордэна Леніна політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў дырэктарам філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі РУП «Гомельэнерга». Накіроўваўся Міністэрствам энергетыкі і электрыфікацыі СССР у Мангольскую Народную Рэспубліку на будаўніцтва Эрдэнэцкай ЦЭЦ.

З'яўляўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць