Міхал Рудольфавіч Грушвіцкі
Міхал Рудольфавіч Грушвіцкі (30 лістапада (12 снежня) 1828, Мінск, Мінскі павет — 5 (18) сакавіка 1904, Ракаў) — беларускі і польскі кампазітар.
Міхал Рудольфавіч Грушвіцкі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 лістапада (12 снежня) 1828 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (18) сакавіка 1904 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Рудольф Грушвіцкі[d] |
Маці | Феліцыяна з Вайдзевічаў[d] |
Жонка | Станіслава з Ельскіх[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Нарадзіўся ў сям’і старшыні Мінскага межавога суда. У 1848 годзе скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, атрымаў патэнт на чын калежскага рэгістратара, які дазваляў паступіць на грамадзянскую службу. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, які праз хваробу быў вымушаны пакінуць. У лютым 1850 года паступіў на працу ў канцылярыю Віленскага грамадзянскага губернатара. Кар’ера М. Грушвіцкага завяршылася хутка: у 1852 годзе ён ужо пісар Мінскага сумленнаснага суда. Але і там яго чынавецкая дзейнасць не задалася. Амаль сем месяцаў ён адсутнічаў на службе, была заведзена крымінальная справа, у ходзе якой высветлілася, што ў гэты час ён знаходзіўся ў маёнтку бацькоў.
У 1853 годзе Міхал Грушвіцкі ажаніўся са Станіславай Ельскай (1828—1860). Яе браты — Міхал Ксаверы (скрыпач, кампазітар) і Аляксандр (гісторык, фалькларыст, этнограф і актыўны прапагандыст народнай цвярозасці). У шлюбе з Ельскай нарадзіліся сыны Караль Бернард (1854—1916, пахаваны побач з бацькам у Ракаве) і Эдмунд Клеменс (1856) і дочкі Марыя і Ванда.
У 1862 годзе аўдавелы Міхал ажаніўся другі раз з Леакадзіяй Ратынскай (1838—1909). У шлюбе з Ратынскай нарадзілася двое дзетак — Багдан-Габрыэль (1870—пасля 1919) і Сідалія (1876).
Амаль да самай смерці Міхал Грушвіцкі жыў у Выганічах, цяпер у Валожынскім раёне, вёў разам з жонкай сціплае вясковае жыццё. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Ракаве.
Творчасць
правіцьНапісаў кантаты паводле паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» і твораў У. Сыракомлі. Выступаў з аўтарскімі канцэртамі ў Мінску.
Літаратура
правіць- І. М. Шумская. Музычная падчына Міхала Грушвіцкага ў кантэксце беларуска-польскага рамантызму // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2012. — № 4. — С. 100—103.
- Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с.
Спасылкі
правіць- Зміцер Юркевіч. Міхал Грушвіцкі, кампазітар з-пад Ракава Архівавана 19 кастрычніка 2022.
- Міхал Рудольфавіч Грушвіцкі на сайце Radzima.org