Касцёл Святой Ганны (Ракаў)
Касцёл Святой Ганны — каталіцкі храм у в. Ракаў (Валожынскі раён). Пабудаваны ў 1830 г. з цэглы на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неаготыкі і класіцызму.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Ганны | |
---|---|
53°57′58″ пн. ш. 27°04′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ракаў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | эклектыка з элементамі неаготыкі і класіцызму |
Дата пабудовы | 1830 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьПрамавугольнае ў плане збудаванне з паўкруглай апсідай накрытае двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны паўцыркульным уваходным парталам, завершаны трохвугольным франтонам з чацверыковай сігнатуркай і вуглавымі пінаклямі; у тымпане — круглая люкарна-«ружа». Карніз расчлянёны стральчатай аркай уваходнага парталу. Сцены аздобленыя гранёнымі пілонамі (вуглавыя завершаныя пінаклямі), расчлянёныя пілястрамі ў прасценках паўцыркульных аконных праёмаў.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры зала перакрытая плоскай столлю на падугах. У паўкруглую прастору апсіды ўпісаная трапецападобная алтарная частка, за якой знаходзіцца паўкруглая сакрысція. Над уваходам хоры на двух слупах з бакавой вітой лесвіцай. Пад алтаром — крыпта.
Брама-званіца
правіцьПры ўваходзе на могілкі па восі капліцы размешчаная брама-званіца — трохпралётная арка з цэнтральным лучковым праездам і дзвюхарачным ярусам-звонам.
Могілкі
правіцьНа могілках шмат старых шляхецкіх пахаванняў, у тым ліку вядомых асоб:
- Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі (1828—1904), кампазітар. На магіле ў пачатку XX ст. быў усталяваны помнік — крыж з пясчаніку на мармуровым пастаменце.
- князёўна Крысціна Геранімаўна Друцкая-Любецкая (1900—1920) — дачка князя Гераніма Эдвінавіча Друцкага-Любецкага (1861—1919)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святой Ганны (Ракаў)
- Касцёл Святой Ганны (Ракаў) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святой Ганны (Ракаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Krystyna Maria Józefa Jadwiga Drucka-Lubecka (Drucka-Lubecka)