Міхаіл Фёдаравіч (цар і вялікі князь усяе Русі)
Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 1596—13 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.
Міхаіл Фёдаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 (22) ліпеня 1596[1][2] |
||||||
Смерць |
13 (23) ліпеня 1645 (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Раманавых | ||||||
Бацька | Філарэт, Патрыярх Маскоўскі | ||||||
Маці | Ксенія Іванаўна Шастова[d] | ||||||
Жонка | Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d][3] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d][3] | ||||||
Дзеці | Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі[4][5], Ірына Міхайлаўна[d][6], Ганна Міхайлаўна[d][6], Іван Міхайлавіч[d][6], Таццяна Міхайлаўна[d][6], Васіль Міхайлавіч[d][6], Sophie Mikhailovna Romanov[d][6], Pelagia Mikhailovna Romanov[d][6], Eudoxia Mikhailovna Romanov[d][6] і Martha Mikhailovna Romanov[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергнуліся няміласці. Сыны Мікіты Раманавіча, Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 г. У 1605 г. Лжэдзмітрый I, жадаючы на справе даказаць сваяцтва з домам Раманавых, вярнуў са спасылкі застаўшыхся ў жывых членаў роду. Былі вернутыя Фёдар Мікіціч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфа) і дзецьмі, і Іван Мікіціч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.
21 лютага 1613 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў вылучаны Земскім саборам на царстваванне і зрабіўся родапачынальнікам дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 быў каранаваны ў Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзіцы з баяраў Салтыковых, а з 1619 па 1633 — бацька — патрыярх Філарэт, які вярнуўся з польскага палону, што насіў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і всея Русі.
У царстваванне Міхатла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір 1617) і Польшчай (1634), адноўленыя адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 арганізацыя палкоў «новага ладу» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.
Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.
ДзеціПравіць
- Аляксей Міхайлавіч (1629—1676)
- Іаан Міхайлавіч (1633—1639)
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Mikhail Fedorovich Romanov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ К. Б.—Р. Алексей Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 23–35.
- ↑ Алексей Михайлович // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 312–313.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.