Міхнавічы (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Міхнаві́чы[1] (трансліт.: Michnavičy, руск.: Михновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Міхнавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 57 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Міхнавічы на карце Беларусі ±
Міхнавічы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Міхнавічы (Бярозаўскі раён)
Міхнавічы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Міхнавічы (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

У 1864 годзе вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.

З 1925 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 8 жыхароў, на фронце загінулі 11 воінаў-землякоў.

З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце (з 1977 Нарутавіцкі)[2]. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Кастрычнік».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень. Да яе з усходняга боку прымыкаюць 2 завулкі.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнавічы, Міхне́вічы
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць