Міхаіл Іванавіч Гурын-Маразоўскі
Міхаіл Іванавіч Гурын-Маразоўскі (падпольныя псеўданімы: Стах; Ян; 19 лістапада 1891, в. Ярэмічы Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 16 сакавіка 1928, Вільня) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст.
Міхаіл Іванавіч Гурын-Маразоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1928 (36 гадоў) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьУ 1912 скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут; настаўнічаў. У 1-ю сусветную вайну мабілізаваны ў царскую армію; прапаршчык кавалерыі. Далучыўся да эсэраў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі; вучыўся ў Акадэміі Генштаба.
З 1920 у Беларусі. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю, якая ў жніўні 1920 ўлілася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газеты «Белорусская деревня» і «Савецкая Беларусь». У верасні 1921 за крытыку Галоўпалітасветы БССР Бюро ЦК КП(б)Б пазбавіла яго на 6 месяцаў права абірацца на кіраўнічыя пасады. 28.2.1924 пасланы на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Узяў курс на падрыхтоўку ў Заходняй Беларусі ўзброенага паўстання і далучэння да БССР. Гэта выклікала раскол у КПЗБ ("Сэцэсія"). 7.1.1925 на закрытым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б ліквідавала Замежнае бюро ЦК КП(б)Б і прапанавала Гурыну-Маразоўскаму вярнуцца ў БССР. але ён адмовіўся гэта зрабіць; выйшаў з КПЗБ і разам з Л. Родзевічам арганізаваў у Вільні падпольную друкарню, пачаў выпускаць газету «Чырвоны сцяг».
Быў арыштованы польскімі ўладамі. На "працэсе 56-і" над лідарамі БСРГ ён даў паказанні супраць Б. Тарашкевіча і С. Рак-Міхайлоўскага. У канцы 1927 у газеце «Беларускі дзень» пачаў друкаваць успаміны «З недалёкага мінулага». Але скончыць іх не паспеў, бо быў застрэлены С. Клінцэвічам і А. Капуцкім. Рашэнне аб ліквідацыі М. Гурына-Маразоўскага прыняло ЦК КПЗБ.