Мікола Грынчык

літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог
(Пасля перасылкі з М. Грынчык)

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Гры́нчык (1 жніўня 1923, БыценьСлонімскі павет12 кастрычніка 1999, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог. Доктар філалагічных навук (1970). Прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Мікола Грынчык
Дата нараджэння 1 жніўня 1923(1923-08-01) ці 1923[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1999(1999-10-12) ці 1999[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец, фалькларыст, навуковец
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і фалькларыстыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У Другую сусветную вайну, з сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.

Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973—1985 гадах — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 года — загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Навуковая дзейнасць правіць

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 года. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).

Літаратура правіць

  • Гры́нчык Мікола (Мікалай Міхайлавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 253. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 21 лютага 2024.