Марчэла Мальпігі

(Пасля перасылкі з М. Мальпігі)

Марчэла Мальпігі (італ.: Marcello Malpighi; 10 сакавіка 1628, Крэвалькорэ — 30 лістапада 1694, Рым) — італьянскі біёлаг і ўрач.

Марчэла Мальпігі
італ.: Marcello Malpighi
Дата нараджэння 10 сакавіка 1628(1628-03-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1694(1694-11-29)[1][3] (66 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці заолаг, анатам, батанік, энтамолаг
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джавані Альфонса Барэлі[4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Malpighi»

З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца.


Адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі раслін і жывёл, праводзіў даследаванні ў вобласці гісталогіі, эмбрыялогіі і параўнальнай анатоміі.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1668).

Акадэмічная кар’ера правіць

У 17 гадоў паступіў у Балонскі ўніверсітэт, скончыў у 1653, атрымаўшы ступень доктара медыцыны.

У 1656 заняў пасаду прафесара ў гэтым універсітэце.

Неўзабаве стаў прафесарам тэарэтычнай медыцыны Пізанскага ўніверсітэта і на тры гады пераехаў у Пізу. У Пізе пазнаёміўся з Джавані Альфонса Барэлі, які аказаў вялікі ўплыў на погляды Мальпігі. Барэлі развіваў ідэі ятрафизікі, разглядаў фізіялагічныя і анатамічныя з’явы з пункту гледжання механікі.

У 1659 Мальпігі вярнуўся ў Балонню, з 1662 па 1666 быў прафесарам універсітэта ў Месіна, затым быў вымушаны вярнуцца назад у Балонскі ўніверсітэт, дзе выкладаў практычную медыцыну да 1691.

У 1691 Папа Інакенцій XII запрасіў Мальпігі ў Рым у якасці лекара. Выкладаў медыцыну ў Папскім каледжы.

Навуковыя творы правіць

 
Marcello Malpighi, Opera omnia
 
Opere, 1687
  • De Pulmonibus, 1661
  • Epistolae Anatomicae de Cerebro ac Lingua, 1665
  • De Externo Tactus Organo, 1665
  • De viscerum structura exercitatio anatomica, 1666
  • De polypo cordis, 1666
  • Dissertatio epistolica de bombyce, 1669
  • Anatomia Plantarum, 1671
  • De Formatione Pulli in Ovo, 1673
  • De ovo incubato, 1675
  • De Structura Glandularum Conglobatarum, 1689

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. Marcello Malpighi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Marcello Malpighi // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць