Навадне́нне[1] — значнае часовае затапленне вялікіх тэрыторый ў выніку ўздыму вады вышэй за штогадовыя ўзроўні ў рацэ, возеры, вадасховішчы, моры. Адно са стыхійных бедстваў[1].

Навадненне ў Новым Арлеане пасля урагана Катрына ў 2005 годзе

Паводле прычын узнікнення навадненні падзяляюцца на прыродныя, антрапагенныя (тэхнагенныя), прыродна-антрапагенныя.

  • Прыродныя навадненні выклікаюцца інтэнсіўным раставаннем снегу і лёду ў час веснавых паводак, моцнымі працяглымі дажджамі, заторамі лёду і зажорамі, абвальваннем у рэкі і вадаёмы вялікай колькасці горных парод або снегу і лёду пры апоўзнях, землетрасеннях, сходзе снежных лавін, зрухах ледавікоў; ветравымі нагонамі з акваторыі возера або мора, а таксама цунамі.
  • Антрапагенныя навадненні часцей за ўсё адбываюцца ў выніку разбурэння гідратэхнічных збудаванняў (дамбаў, плацін), выкліканых няслушнымі інжынернымі разлікамі, выкарыстаннем няякасных матэрыялаў пры будаўніцтве, памылкамі пры эксплуатацыі, а таксама ў выніку ваенных дзеянняў або тэрарыстычных актаў.
  • Прыродна-антрапагенныя навадненні абумоўлены сумесным уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.
Комплекс збудаванняў для абароны ад навадненняў Санкт-Пецярбурга

Сярод мерапрыемстваў па прадухіленню навадненняў і змяншэнню шкоды ад іх наступстваў: стварэнне вадасховішчаў, абвалоўванне рэк, будаўніцтва дамбаў, павелічэнне колькасці лясоў на тэрыторыі, удасканаленне прагнозаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць