Навука (турыстычны клуб)
Турыстычны клуб «Навука» — грамадскае аб'яднанне, якое было створана ў канцы 1960-х гадоў супрацоўнікамі Акадэміі навук БССР, якія прафесійна займаліся спартыўным турызмам. За час існавання турыстычнага клуба яго ўдзельнікамі было пройдзена мноства турыстычных маршрутаў вышэйшых (V-VI) катэгорый складанасці, якія ўключалі паходы па Палярнаму Уралу, Паміру, Цянь-Шаню, хрыбту Чэрскага, архіпелагам астравоў Арктыкі і інш. Таксама ў абавязкі турыстычнага клуба ўваходзіла арганізацыя штогадовых турыстычных злетаў супрацоўнікаў АН БССР.
З-за цяжкасцей якія ўзніклі ў навуковым асяроддзі пасля распаду СССР (у тым ліку з фінансаваннем) турыстычны клуб прыпыніў свае існаванне ў сярэдзіне 1994 года[1].
Узнаўленне дзейнасці Правіць
У 2014 годзе па ініцыятыве аспірантаў і маладых супрацоўнікаў НАН Беларусі быў праведзены арганізацыйны сход, асноўнай мэтай якога было ўзнаўленне дзейнасці турыстычнага клуба НАН Беларусі[1]. Падчас сходу быў зацверджаны новы статут клуба, выбраны старшыня. Пазней турклуб быў зарэгістраваны ў Рэспубліканскім турысцка-спартыўным звязе (раней Федэрацыя спартыўнага турызма Беларусі). Першымі чальцамі новага турыстычнага клуба сталі 45 супрацоўнікаў з некалькіх арганізацый НАН Беларусі - Інстытута фізікі, Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, Інстытута энэргетыкі, Аб'яднанага Інстытута энергетычных і ядзерных даследванняў «Сосны» , Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[1].
Удзельнікамі ўзноўленага турысцкага клуба за першы год яго існавання былі арганізаваны рэгулярныя трэніроўкі па тэхніцы альпінізма, арганізаваны і праведзены катэгарыйныя паходы па Карпатах, Ліпічанскай пушчы, Сарачанскім і Блакітным азёрах, праведзена каля 20 некатэгарыйных паходаў па цікавых у рэкрэацыйных адносінах лясным, рачным і азёрным мясцінам Беларусі.
Вядомыя ўдзельнікі турыстычнага клуба «Навука» Правіць
- Уладзімір Ілліч Ганапольскі — хімік, кандыдат хімічных навук, майстар спорта СССР, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі [2]
- Вячаслаў Яўгенавіч Абухоў — фізік, майстар спорта СССР, старшыня рэспубліканскай маршрутна-кваліфікацыйнай камісіі па горнаму турызму
- Эла Іванаўна Кавалеўская — матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, кандыдат у майстры спорту СССР, эксперт Мінскай гарадской маршрутна-кваліфікацыйнай камісіі
Зноскі Правіць
- ↑ а б в Владимир Рак; Евгений Дикусар. Возрождение туристского клуба НАН Беларуси . Веды №24 (2492) с. 6 (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2023.
- ↑ Ушел из жизни мастер спорта СССР по горному и лыжному туризму Владимир Ильич Ганопольский . sportedu.by. Белорусский государственный университет физической культуры. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2018.