Навята
Навя́та — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, у межах горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Навята | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 130,5 м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,67 км |
Плошча | 0,68 км² |
Аб’ём | 0,00157 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,26 км |
Найбольшая глыбіня | 5,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,7 км² |
Упадаюць | каналы |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва Навята балцкага паходжання. У Літоўскай Метрыцы пад 1500 годам фіксуецца «за Наветомъ озеромъ»[1] (< Навет).
У навяцкай назве вылучаецца балцкі гідранімічны пашыральнік -int-, які таксама ў назвах азёраў Дрывяты (побач з Навяцкім возерам), Дрысвяты, Усвят, Удвят, усё ў басейне Дзвіны.
Водаапісанне
правіцьПлошча паверхні возера 0,68 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб’ём вады 1,57 млн м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10—13 м, на на поўдні і ўсходзе да 20 м. На паўночным усходзе пойма шырынёй да 700 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і сугліністыя, вышынёй да 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя шырынёй 100—150 м. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці 5—40 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у возера Дрывяты.
Заўвагі
правіць- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 885.
Літаратура
правіць- Навята // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)