Навіцкія 2

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Наві́цкія 2[1] (трансліт.: Navickija 2, руск.: Новицкие 2) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Вёска
Навіцкія 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 196 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231310
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236854051
Навіцкія 2 на карце Беларусі ±
Навіцкія 2 (Беларусь)
Навіцкія 2
Навіцкія 2 (Гродзенская вобласць)
Навіцкія 2

Гісторыя правіць

Курасеўшчына вядома з другой паловы XVI стагоддзя як сяло ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Навіцкіх.

Вядома, што Самуэль Радзівіловіч, маёр войск Вялікага Княства Літоўскага, меў у спадчыне маёнтак Курасёўшчына ў павеце Лідскім, пазней яго сыны: Ежы — скарбнік віцебскі, Францішак і Міхал — ротмістр ашмянскі — прадалі Курасёўшчыну Юзафу Тукалу ў 1710 годзе за 8500 злотых[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.

Сучасная назва з 1950 года.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура правіць

Спасылкі правіць