Наджафкулі Рафіеў
Наджафкулі Рафіеў (21 красавіка 1912, Ардубад, Эрыванская губерня, Расійская імперыя — 24 снежня 1970, Баку) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Наджафкулі Рафіеў | |
---|---|
азерб.: Nəcəfqulu Rəcəbəli oğlu Rəfiyev | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1915 ці 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1970 ці 1970[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў 9 класаў, працаваў шафёрам. У Чырвонай Арміі з 1935 года. З 1941 года на Паўднева-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Н. Рафіеў асабліва вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года: танкісты завалодалі пераправай праз раку Птіч, перарэзаў шляхі адыходу праціўніка ў напрамку Бабруйск — Глуск. 27 чэрвеня 1944 года танкавы ўзвод варваўся ў населены пункт Леніна Магілёўскай вобласці.
Пасля вайны скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). З 1956 года маёр запаса Н. Рафіеў жыў і працаваў у Баку.
Памяць
правіцьРашэннем Мінгарвыканкама № 208 ад 24 чэрвеня 1976 года імем Н. Рафіева названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. На доме № 1 па вул. Рафіева ўстаноўлена мемарыальная дошка.
Літаратура
правіць- Рафиев Наджаф-Кули // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 512.
- Улица Рафиева // Виногоров Н. А. Улицы Московского района г. Минска. — Мн., 1999. — С. 49.