Надзеждзіна
Надзе́ждзіна[1] (трансліт.: Nadzieždzina, руск.: Надеждино; да 1937 года Угольцы) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Вёска
Надзеждзіна
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьНа поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў валоданні памешчыка Кеневіча. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самойлаў. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся 2 ветракі. У 1909 годзе 762 дзесяціны зямлі.
У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка», працаваў вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1858 год — 123 жыхары.
- 1897 год — 39 двароў, 279 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 45 двароў, 377 жыхароў.
- 1925 год — 64 двары.
- 1959 год — 439 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх