Надзея Аляксандраўна Юўчанка

Надзея Аляксандраўна Ю́ўчанка (нар. 28 ліпеня 1946, г. Познань, Польшча) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1990).

Надзея Аляксандраўна Юўчанка
Дата нараджэння 28 ліпеня 1946(1946-07-28) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці музыказнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1990)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1972 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1979 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1996 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў і Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1997 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1979 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па пытаннях тэатрытычнай музыкі, сучаснага музычнага мастацтва, гісторыка-тэарэтычных аспектах музычнага тэатра Беларусі. Аўтар падручнікаў.

Прэміі правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусi» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах.

Творы правіць

  • Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мн., 1993 (у сааўтарстве);
  • Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Опернае мастацтва, музычная камедыя і аперэта. Мн., 1996 (у сааўтарстве);
  • Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Балет. Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. Мн., 1997 (у сааўтарстве);
  • Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский. Мн., 1999 (у сааўт.); Музычнае мастацтва // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн., 2000.

Літаратура правіць