Надзея Антонаўна Шыдлоўская
Надзея Антонаўна Шыдлоўская (17 сакавіка 1940, в. Цалевічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Надзея Антонаўна Шыдлоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1940 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1965 г. — старшы тэхнік, архітэктар, галоўны архітэктар аддзела генпланаў і прамвузлоў у Белпрампраекце, з 1979-га — архітэктар Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы, з 1984-га — кіраўнік групы прамвузлоў, з 1987 года — начальнік аддзела генплана ў Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы газавай апаратуры ў Навагрудку (1966), аўтатрактарнага электраабсталявання ў Барысаве (1968), філіял Мінскага трактарнага (1984) і ліцейна-кавальскага (1986) заводаў у Смаргоні, праекты планіроўкі прамвузлоў у Слуцку (1968), Пінску (1969), Магілёве (1970), Кобрыне (1972), Барысаве (1974), Маладзечне (1984).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1974).
Зноскі
Літаратура
правіць- Шидловская Надежда Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)