Наля (Анастасія) Маркава (у замужжы Хмара; 25 снежня 1906, в. Хатоўня — 1994) — беларуская паэтэса.

Наля Маркава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 снежня 1906(1906-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 25 снежня 1906 года ў вёсцы Хатоўня Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла ў 1927 годзе Магілёўскі педтэхнікум. У 1925—1928 гг. была сяброўкай Магілёўскай філіі «Маладняка», удзельнічала ў працы І з’езда гэтай арганізацыі[1].

У 1929 годзе пераехала да мужа ў Ленінград, дзе ў 1934 годзе скончыла Ленінградскі педінстытут. Працавала загадчыцай піянерскага клуба, выхавацелькай дзіцячага садка, дырэктарам школ, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З 1962 г. — на пенсіі. Узнагароджаная медалямі[1].

Творчасць правіць

Першы надрукаваны верш Н. Маркавай «У вёску» з’явіўся ў 1925 г. у газеце «Магілёўскі селянін». Друкавалася таксама ў часопісах «Маладняк», «Чырвоны Сейбіт», «Полымя», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», літаратурных зборніках «Дняпроўскія ўсплёскі» і «Ранне»[1].

У часы маладосці Наля Маркава сябравала з вядомым паэтам Уладзімірам Дубоўкам, які прысвяціў ёй свой зборнік вершаў «Наля» (1927)[1].

Зноскі

  1. а б в г http://prajdzisvet.org/persons/m/nalya-markava.html. Праверана 9 лютага 2024.

Літаратура правіць