Народны камісарыят працы БССР
(Пасля перасылкі з Наркам працы Беларусі)
Наро́дны камісарыя́т пра́цы Белару́скай ССР быў утвораны ў снежні 1920 года на базе Народнага камісарыята працы Літбел ССР, а ў верасні 1933 года ведамства было расфарміравана, яго нашчадкам у лістападзе 1933 года стала Пастаянная камісія па рэгуляванні вярбоўкі рабочай сілы пры СНК БССР.
Народны камісарыят працы Беларускай ССР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | снежань 1920 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят працы Літбел ССР (з 1919) |
Дата скасавання | верасень 1933 |
Заменена на | Пастаянная камісія па рэгуляванні вярбоўкі рабочай сілы пры СНК БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Народны камісарыят працы СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Апарат камісарыята размяшчаўся ў будынку былога манастырскага корпуса манастыра базыльян[1].
Наркамы
правіць- Яфім Барысавіч Генкін (1920—1921);
- Бэр Аршанскі (са снежня 1921, быў абраны на першай сесіі ЦВК БССР ІІІ склікання);
- Мордух Явельевіч (Ельявіч) Міленькі (1922);
- Вульф Нодэль (18 снежня 1922—1924);
- Сяргей Ярафееў (1924—1927);
- Адам Славінскі (1927);
- Казімір Бенек (красавік 1927—1929);
- Міхаіл Гнілякевіч (май 1929 — сакавік 1931);
- Абрам Баскін (1931—1933).
Зноскі
Літаратура
правіць- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 3. — Минск, 2000.
- Отчет о деятельности Наркомтруда БССР за период декабрь 1925 г. ― октябрь 1927 г. : к 6-му Всебелорусскому съезду профсоюзов / БССР, Народный комиссариат труда. ― Минск, 1927.