Нармандскае заваяванне Італіі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Нармандскае заваяванне Італіі — шэраг заваёўніцкіх войнаў XI ст., вынікам якіх стала падпарадкаванне поўдню Апенінскага паўвострава выхадням з Нармандыі. Да пачатку XI ст. у гэтым рэгіёне існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў і ўладанняў: візантыйскія ўладанні (Апулія і Калабрыя), герцагствы Неапалітанскае, Гаэта, Амальфі, намінальна залежныя ад Візантыі, лангабардскія дзяржавы Беневента, Спалета, Салерна, эмірат Сіцылія. Першыя атрады наймітаў з Нармандыі з'явіліся ў рэгіёне ў пачатку XI ст. У 1029 г. герцаг неапалітанскі Сергій IV перадаў нармандскаму графу Райнульфу I тэрыторыю паміж Неапалем і Капуяй, пасля чаго з'явіліся новыя атрады наймітаў з Нармандыі, якія пачалі вайну з дзяржавамі поўдню Італіі. Да 1047 г. нармандцы захапілі Апулію і Калабрыю. У 1053 г. знішчылі аб'яднаную армію італьянскіх і германскіх князёў, якая была сабрана папай рымскім Львом IX. У 1059 г. Папа Рымскі Мікалай II абвясціў Роберта Гвіскара герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі. Сіцылія была адваявана ў арабаў Ражэрам Гвіскарам у 60-я гг. XI ст. нармандцы захапілі Капую, Салерна, Гаэта, Амальфі, Неапаль, Беневента. Нармандскае заваяванне Італіі скончылася. На захопленых землях узніклі шматлікія дробныя ўладанні нармандскіх баронаў.

Каралеўства Сіцылія

Літаратура

правіць
  • І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.

Спасылкі

правіць