Нарыман Энверавіч Джэлялаў
Нарыма́н Энве́равіч Джэля́лаў, таксама Нарыма́н Энве́равіч Джэля́л (крымскатат.: Nariman Celâl; Нариман Джелял, укр.: Наріман Енверович Джелялов; нар. 27 красавіка 1980 года, Наваі, Узбекская ССР) — украінскі крымскататарскі палітык, выкладчык, палітолаг і журналіст. Намеснік старшыні Меджліса крымскататарскага народа (з 2013 года), кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
Нарыман Энверавіч Джэлялаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1980 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, вядучы, настаўнік, журналіст |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў горадзе Наваі Бухарскай вобласці Узбекскай ССР.
У 1989 годзе пераехаў у Крым, вучыўся ў Майскім НВК у Джанкоі.
У 2005 годзе скончыў Адэскі нацыянальны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія».
Працаваў вядучым на тэлеканале «ATR», карэспандэнтам рэспубліканскай газеты «Аўдэт» і выкладаў гісторыю і правазнаўства ў Сімферопальскай міжнароднай школе. Акрамя таго, вывучаў паліталогію і ўваходзіў у склад Меджліса крымскататарскага народа.
У 2012 годзе балатаваўся ў Вярхоўную Раду Украіны па 2-й мажарытарнай акрузе[1], але за 11 дзён да выбараў зняў сваю кандыдатуру[2].
У лістападзе 2013 года, пасля абрання Рэфата Чубарава старшынёй Меджліса, Джэлялаў стаў адным з яго намеснікаў, узначаліўшы інфармацыйна-аналітычны аддзел арганізацыі[3].
Пасля таго, як Крым быў у 2014 годзе анексаваны Расіяй, а старшыні Меджліса Чубараву і нефармальнаму лідару крымскататарскага народа Мустафе Джемілеву быў забаронены ўезд на яго тэрыторыю, Джэлялаў аказаўся самым высокапастаўленым дзеячам Меджліса ў Крыме і фактычным лідарам арганізацыі[4], каментуючы для сусветных медыя становішча крымскататарскага народа ў новых умовах[5][6][7].
У канцы жніўня 2021 года ў Кіеве прысутнічаў на міжнародным саміце «Крымская платформа», арганізаваным уладамі Украіны для вяртання кантролю над паўвостравам[8].
3-4 верасня 2021 года прадстаўнікі расійскай улады ў Крыме правялі шэраг ператрусаў у будынках крымскіх татар і затрымалі Джэлялава і яшчэ чатырох украінцаў[9]. Яго і іншых затрыманых вывезлі ў невядомым накірунку з сяла Першамайскае Сімферопальскага раёна Крыма[10]. Супрацоўнікі ФСБ трымалі яго ў кайданках з мяшком на галаве, аказвалі на яго псіхалагічны ціск і ставіліся да яго асабліва жорстка. Старшыня Меджліса Рэфат Чубараў адзначыў, што яго намесніку Джелялаву акупацыйная ўлада высунула абвінавачванні ў «дыверсіі»[11].
Пазней ФСБ РФ апублікавала заяву аб тым, што Джэлялаў падазраецца ў падарванні ўчастка газаправода, які адбыўся 23 жніўня 2021 года недалёка ад Перавальнага, каля Сімферопаля[12]. 29 кастрычніка 2021 года сімферопальскі «суд» падоўжыў арышт Джелялава до 23 студзеня 2022 года[13].
Узнагароды Правіць
- Ордэн «За заслугі» ІІІ ст. (2020) з нагоды Дня Незалежнасці Украіны.
Зноскі
- ↑ Профіль кандыдата(недаступная спасылка). «Незалежнае бюро навін». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
- ↑ Восем кандыдатаў у нардэпы знялі свае кандыдатуры з выбараў, якія маюць адбыцца (руск.)(недаступная спасылка). «УРА-Інфарм». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
- ↑ У новага кіраўніка Меджліса з’явілася пяць намеснікаў (руск.). «Весці». Праверана 13 сакавіка 2014.
- ↑ Как в Крыму пытаются запретить меджлис крымских татар(руск.), BBC News Украіна (10 сакавіка 2016). Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Фёдор Стоянов. Нариман Джелял: Крымским татарам кидать друг в друга обвинения — врагам на радость(руск.), «Крым.Рэаліі» (31 снежня 2015). Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Кирилл Гуськов. Нариман Джелялов: у наших визави быстро кончилось терпение (руск.). «Коммерсантъ» (5 верасня 2016). Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Ayyıldız Huri Kaptan. İşgalden bu yana Kırım’daki yaşamda neler değişti? Nariman Celal anlattı (тур.). Kırım Haber Ajansı (28 лютага 2021). Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Аксельрод Давид. Нариман Джелял: политик, активист, журналист(руск.), Крым.Рэаліі (4 верасня 2021). Праверана 4 верасня 2021.
- ↑ Задержанных в Криму пятерых крымских татар подозревают в «диверсии»: им грозит 15 лет тюрьмы(руск.), РБК-Украіна . Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ В оккупированном Крыму силовики проводят обыск у заместителя главы Меджлиса(руск.), РБК-Украіна . Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Адвокат розповів про стан Джелялова перед судилищем окупантів(укр.), 24 Канал . Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ ФСБ подозревает Джелялова в диверсии на газопроводе в Крыму: стали известны подробности(руск.), РБК-Украіна . Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ «Суд» в Крыму продлил арест Джелялову до 23 января (руск.). РБК-Украина (29 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
Спасылкі Правіць
- Профіль палітыка (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Меджліса крымскататарскага народа. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
- Асабістая старонка Нарымана Джэлялава . Сацыяльная сетка «Facebook». Праверана 13 сакавіка 2014.
- Профіль палітыка (укр.)(недаступная спасылка). «Кримськотатарське питання онлайн». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
- Досье мажоритарщика. Нариман Джелялов (руск.). «Сегодня.ua». Праверана 13 сакавіка 2014.
Інтэрв’ю Правіць
- Наріман Джелял: Ми всім дуже вдячні, але для нас головне залишатись на своїй Вітчизні (укр.)(недаступная спасылка). Сайт ТРК «Львів» (4 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.
- Наріман Джелял, заступник голови Меджлісу Кримсько-татарського народу у програмі Прямим текстом (укр.). «YouTube» (27 лютага 2014). Праверана 13 сакавіка 2014.
- Нариман Джелял на передаче Мызмызлар (руск.). «YouTube» (19 жніўня 2012). Праверана 13 сакавіка 2014.
- Нариман Джелялов: Если власть хочет влиять на крымских татар, то она уже сейчас должна выстраивать отношения с возможным победителем (руск.). «ДеПо.ua» (1 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014. Праверана 13 сакавіка 2014.