Наталена Андрыянаўна Каралёва

Наталена Андрыянаўна Каралёва (укр.: Наталена Андріанівна Королева; нар. 3 сакавіка 1888, Кастрыльё-дэль-Валь, Бургас, Іспанія — 1 ліпеня 1966, Мельнік, Сярэднечэшскі край, Чэхаславакія) — украінская пісьменніца[1].

Наталена Андрыянаўна Каралёва
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1888(1888-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1966(1966-07-01) (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Муж Vasily Koroliv[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, археолаг, оперная спявачка, мастачка, тэатральная актрыса
Жанр раман і аповесць[d]
Мова твораў украінская мова

Біяграфія правіць

Нарадзілася 3 сакавіка 1888 года ў манастыры Сан-Пэдра-дэ-Кардэнья (ісп.: San Pedro de Cardeña) іспанскага муніцыпалітэта Кастрыльё-дэль-Валь правінцыя Кастылія і Леон, яе поўнае імя па іспанскаму звычаю — Кармэн Альфонса Фернанда Эстрэлья Наталена. Маці Наталены, якая паходзіла са старадаўняга іспанскага роду — Марыя-Клара дэ Кастра Лачэрда Медзінаселі, памерла пры родах; Бацька — польскі граф Адрыян-Юрый Дунін-Баркоўскі, займаўся археалогіяй і жыў пераважна ў Францыі. Бацька аддаў Наталену на выхаванне ў манастыр Нотр-Дам дэ Сіён ў французскіх Пірэнэях, дзе яна прабыла адзінаццаць гадоў. Тут яна вывучала замежныя мовы, філасофію, гісторыю, медыцыну і музыку. У гэты час бацька ажаніўся другі раз на Людміле Лось, якая паходзіла з шляхетнага чэшскага роду і якая мела маёнтак у мястэчку Краснэ. Калі мачыха пасяліліся ў Кіеве, яна захацела, каб Наталена працягвала тут сваё навучанне, і ўвосень 1904 года дзяўчына прыехала ў Кіеў. Не ведаючы рускай мовы, але памятаючы ўкраінскую і трохі польскую, паступіла ў Кіеўскі інстытут высакародных дзяўчат, для чаго асвоіла рускую. Праз два гады скончыла інстытут; у Кіеве Наталена брала таксама ўрокі музыкі ва ўкраінскага кампазітара Мікалая Лысенкі.

Калі сям’я перабралася ў Санкт-Пецярбург, Наталена працягнула тут сваю адукацыю, скончыўшы археалагічны інстытут, і атрымаўшы ступень доктара археалогіі за працы па літоўскай гісторыі, затым захапілася егіпталогіяй і адначасова вучылася ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, пасля заканчэння якой атрымала дыплом «вольнага мастака». Бацькі, бачачы, што дачка пасталела, знайшлі ёй жаніха-гусара, ротмістр рускай арміі. Але дзяўчына не захацела выходзіць замуж і паступіла ў санкт-пецярбургскі Міхайлаўскі тэатр, а затым заключыла кантракт з gарыжскім «Théâtre du Gymnase», які гастраляваў тады ў расійскай сталіцы. Але тэатральная кар’ера Наталены не адбылася з-за яе слабога здароўя. Пакінуўшы сцэну, яна лячылася ў Закаўказзі, а затым з’ехала ў Заходнюю Еўропу — для працягу лячэння і каб займацца мастацтвам і археалогіяй. Падарожнічала па краінах Еўропы і Блізкага Усходу, зноў трохі выступала ў оперных тэатрах Парыжа і Венецыі, прымала ўдзел у археалагічных раскопках Пампей і ў Егіпце. З 1909 года Наталена пачала выступаць з мастацкімі творамі і навуковымі артыкуламі ў французскіх літаратурных і навуковых часопісах.

Першая Сусветная вайна заспела Каралёву ў Кіеве, дзе яна знаходзілася ў хворага бацькі, які вельмі хутка памёр. Як грамадзянка, якая прыехала з-за мяжы, не змагла выехаць назад, стаўшы сястрой міласэрнасці расійскага войска ад таварыства Чырвонага Крыжа. Амаль тры гады знаходзілася на франтах вайны — атрымала Георгіеўскі крыж (за тое, што падчас варожага абстрэлу засталася на пазіцыях з параненымі ваярамі), тры раненні, хварэла тыфам і запаленнем лёгкіх. Падчас вайны яна выйшла замуж за афіцэра рускай арміі і грамадзяніна Ірана, які служыў у «Дзікай дывізіі» — Іскандэра Гакгаманіш ібн Куруша, які загінуў пад Варшавай. Адправіўшы труну з целам мужа ў Іран, Каралёва вярнулася ў Кіеў і спынілася ў мачахі, якая неўзабаве захварэла і памерла. Наталена засталася без бацькоў. Яна выехала ў Прагу, дзе пачала працаваць у сістэме народнай адукацыі. Тут сустрэлася з украінскім пісьменнікам Васілём Канстанцінавічам Каралівам, якога ведала ў Кіеве. Яны пажаніліся і купілі домік на ўскраіне гарадка Мельнік, недалёка ад Прагі. Тут муж і жонка пражылі да канца сваіх дзён. В. К. Караліў памёр у 1943 годзе. Наталена Каралёва ўсё сваё наступнае жыццё прысвяціла літаратурнай працы, пачаўшы пісаць на ўкраінскай мове.

Памерла 1 ліпеня 1966 года у горадзе Мельнік Сярэднечэшскага края Чэхаславакіі. Пахавана на могілках Святога Вацлава.

У 2010 годзе ў Львове пісьменнік Юрый Вінічук прадставіў адно з апошніх выданняў Наталены Каралёвай, у якім выступіў складальнікам (Королева Наталена. Твори: Автобіографія. Предок. Без коріння / Упоряд. Ю. Винничук. — Львів: Каменяр, 2009. — 419 с.), з украінскай серыі «Спадчына»[2].

Літаратура правіць

  • Микитенко О. І. Королева Наталена Андріанівна // Українська літературна енциклопедія: У 5 т. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2. — С. 570.
  • Биковський Л. Наталена Королева (її життя і творчість) // Визвольний шлях. — 1962. — № 1. — С. 65-71.
  • Королева Наталена. Твори: Автобіографія. Предок. Без коріння / Упоряд. Ю. Винничук. — Львів: Каменяр, 2009. — 419 с. — (Серія «Спадщина»).

Зноскі

Спасылкі правіць