Наталля Сцяпанаўна Старжынская
Наталля Сцяпанаўна Старжынская (нар. 20 студзеня 1948, г. Агдам, Азербайджан) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Доктар педагагічных навук (1998), прафесар (2000).
Наталля Сцяпанаўна Старжынская | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педагогіка, мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1998) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе. 3 1971 года ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, з 1979 загадчык аддзела. 3 1989 у Беларускім педагагічным універсітэце, у 1998—2001 загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.
УзнагародыПравіць
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2018).
ТворыПравіць
- Становление речи у дошкольников // Детская психология. Мн., 1988;
- Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. Мн., 1994;
- Методыка развіцця роднага маўлення. Мн., 1998;
- Обучение грамоте в детском саду. Мн., 2000;
- Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мн., 2000.
ЛітаратураПравіць
- Старжынская Наталля Сцяпанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Наталля Сцяпанаўна Старжынская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»