Нгуен Као Кі
Нгуен Као Кі (в’етн.: Nguyễn Cao Kỳ; 8 верасня 1930, Танкай, Французскі Індакітай — 23 ліпеня 2011, Куала-Лумпур, Малайзія[5]) — ваенны і палітычны дзеяч Рэспублікі В’етнам (Паўднёвы В’етнам), маршал авіяцыі.
Нгуен Као Кі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Nguyễn Cao Kỳ | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фан Хуі Куат | ||||||
Пераемнік | Нгуен Ван Лок | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ду Кхак Май | ||||||
Пераемнік | Чан Ван Мінь | ||||||
Нараджэнне |
8 верасня 1930[1][2] |
||||||
Смерць |
23 ліпеня 2011[1][2] (80 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Đặng Tuyết Mai[d] | ||||||
Дзеці | Nguyễn Cao Kỳ Duyên[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Прафесія | Ваенны | ||||||
Дзейнасць | ваенная справа[4] і палітыка[4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1949—1971 | ||||||
Прыналежнасць | Паўднёвы В’етнам | ||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы Рэспублікі В‚етнам | ||||||
Званне | маршал авіяцыі | ||||||
Бітвы | Вайна ў В’етнаме | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрайшоў лётную падрыхтоўку ў Францыі і вярнуўся ў В’етнам у 1954 годзе Займаў розныя пасады ў ВПС Рэспублікі В’етнам, прайшоўшы шлях ад радавога лётчыка да камандзіра і маршала авіяцыі. Асабіста здзяйсняў вылеты над Паўночным В’етнамам на закіды дыверсійных груп, таксама прыняў удзел у адным з першых паветраных налётаў на ДРВ у лютым 1965 года (падчас аперацыі «Палаючае дзіда»).
Кі пачаў сваю палітычную кар’еру ў 1965 годзе, калі яго прызначылі прэм’ер-міністрам Рэспублікі В’етнам пасля добраахвотнага сыходу ў адстаўку грамадзянскага ўрада. Прэзідэнтам стаў Нгуен Ван Цхіеу, з якім у Кі склаліся цяжкія адносіны. Падчас знаходжання на пасадзе запомніўся дэманстратыўнай барацьбой з карупцыяй (некалькі хабарнікаў былі пакараны), але так і не здолеў выкараніць яе. На прэзідэнцкіх выбарах 1967 года падтрымаў Цхіеу, і пасля яго абрання стаў віцэ-прэзідэнтам. Збіраўся балатавацца на наступных выбарах 1971 года, але ў выніку палітычных інтрыг адмовіўся ад свайго намеру і сышоў з палітыкі.
Пасля ваеннага паражэння Рэспублікі В’етнам у 1975 годзе Кі збег у ЗША, дзе пасяліўся ў Каліфорніі. У 2004 годзе стаў першым з паўднёвав’етнамскіх палітыкаў, якія наведалі з візітам Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам, што выклікала асуджэнне многіх прадстаўнікоў паўднёвав’етнамскай эміграцыі.
Быў тройчы жанаты, бацька па меншай меры шасці дзяцей.
22 ліпеня 2011 года ён памёр у бальніцы Малайзіі пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 80-ці гадоў. Яго цела было крэміравана. Крыху пазней яго дачка Нгуен Као Кі Зуен перавезла прах ў Амерыку[6].
Зноскі
- ↑ а б Nguyen Cao Ky // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Nguyen Cao Ky // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124318274 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 26 красавіка 2023.
- ↑ Former South Vietnam leader Nguyen Cao Ky dies
- ↑ VietnamPlus. Ông Nguyễn Cao Kỳ qua đời tại Malaysia ở tuổi 80 (в’етн.). VietnamPlus (23 ліпеня 2011). Праверана 11 лютага 2019.