Немайцянка
рака ў Беларусі
Немайця́нка, Неймайцянка[2], у верхнім цячэнні пад назвай Брус — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Субота (басейн Заходняй Дзвіны).
Немайцянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Басейн | 86 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вёскі Каралі |
• Каардынаты | 54°44′24″ пн. ш. 29°37′44,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Субота |
• Месцазнаходжанне | за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Утрылава |
• Вышыня | 165,4[1] м |
• Каардынаты | 54°43′10″ пн. ш. 29°51′49,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Сенненскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 86 км². Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Пачынаецца на ўсход ад вёскі Каралі пад назвай Брус. Упадае ў Суботу прыкладна за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Утрылава. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Палонка (справа).
Каля ракі населеныя пункты Буй, Парэчча, Нямойта, Галавачы, Вёска Розмыслава.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
- ↑ Назвы ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 281.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 9. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 281.
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Витебской области. Описание истоков рек в Витебской области Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)