Нерскае пласкагор’е
Не́рскае пласкагор’е[1] (руск.: Нерское плоскогорье) — пласкагор’е ў Расіі, у Якуціі і Магаданскай вобласці.
Нерскае пласкагор’е | |
---|---|
руск. Нерское плоскогорье | |
64° пн. ш. 145°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 130 км |
Шырыня | 50—70 км |
Найвышэйшая вяршыня | Хуламрын |
Найвышэйшы пункт | 2077 м |
Пласкагор’е знаходзіцца на паўночным усходзе Сібіры. З паўночнага ўсходу абмежавана хрыбтом Чэрскага, з паўднёвага ўсходу — Верхнекалымскім нагор’ем, з паўднёвага захаду — хрыбтом Сарычава. Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень складае амаль 130 км, з захаду на ўсход — 50—70 км. Пераважаюць вышыні ў 700—1500 м. Найбольшая вышыня дасягае 2077 м (гара Хуламрын)[2]. Складзена з пясчанікаў, алеўралітаў і гліністых сланцаў. Паўсюдна вечная мерзлата. Расліннасць у ніжняй частцы схілаў — рэдкія лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, вышэй 1100—1200 м — горная тундра. На паўднёвых схілах пласкагор’я сустракаецца стэпавая расліннасць.
Праз Нерскае пласкагор’е працякае рака Нера (прыток Індыгіркі)[3], пралягае тракт Усць-Нера — Магадан[2].
Гістарычныя звесткі
правіцьУ 1786 годзе Нерскае пласкагор’е ў час Паўночна-Усходняй сакрэтнай экспедыцыі перасякаў рускі мараплавец, географ і гідрограф, адмірал Г. А. Сарычаў[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия Архівавана 10 лістапада 2019. (руск.)
- ↑ Нера // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ По следам русского путешественника // Газета «Выборг» (руск.)
Літаратура
правіць- Нерскае пласкагор’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 294.
- Нерское плоскогорье (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Нерское плоскогорье // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Нерское плоскогорье // Сайт «Природа мира» (руск.)