Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў
Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).
Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў | |
---|---|
руск.: Гавриил Андреевич Сарычев | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1763 |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург |
Дата смерці | 11 жніўня 1831 |
Месца смерці | Санкт-Пецярбург |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі |
Гады службы | з 1775 |
Званне | адмірал |
Камандаваў | Q16698445? і Russian Hydrographic Service[d] |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[1]. У 1785—1794 гг. прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса(руск.) бел. у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[2]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[2]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[2].
Навуковыя працыПравіць
Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:
- Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану, ч. 1—2. — СПБ, 1802;
- Правила, принадлежащие к морской геодезии — СПБ, 1804;
- Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла... — СПБ, 1811;
- Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом — СПБ, 1812
і інш.
ПамяцьПравіць
У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб'екты[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Сарычев Гавриил Андреевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
СпасылкіПравіць
- Сарычев Гавриил Андреевич // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Сарычев Гавриил Андреевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)