Неўралгія трайчастага нерва
Неўралгiя трайчастага нерва (НТН; стар.-грэч.: νεῦρον + ἄλγος — жыла + боль) — паражэнне трайчастага нерва на твары.
Неўралгія трайчастага нерва | |
---|---|
| |
МКХ-10 | G50.0, G44.847 |
МКБ-10-КМ | G50.0 |
МКХ-9 | 350.1 |
МКБ-9-КМ | 350.1[1][2] |
OMIM | 190400 |
DiseasesDB | 13363 |
MedlinePlus | 000742 |
eMedicine | emerg/617 |
MeSH | D014277 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прычыны
правіцьХваробе спрыяе пераахаладжэнне, стрэс, сцісканне нервы сасудамі, звужэнне сасудаў (гаймарыт), удар галавы, плямбаванне і выдаленне зуба, анестэзія, запаленне ў насаглотцы і пірсінг брыва.
Праявы
правіцьХвароба выяўляецца праз прыступы болю працягласцю да 2 хвілін пры дакрананні да нутранага края вока, кончыка носа, падбародка і верхняй губы, як і праз перакос твару. Немач таксама суправаджаецца болевай грымасай, з’яўленнем міжвольных жавальных рухаў і прыцмоквання языком. Адзначаецца парушэнне адчувальнасці твару[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Цыбульская. Неўралгія трайчастага нерва // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.