Новая Слабодка (Клічаўскі раён)

Но́вая Слабо́дка[1] (трансліт.: Novaja Slabodka, руск.: Новая Слободка) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.

Вёска
Новая Слабодка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
144 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2236
Паштовыя індэксы
213912
Аўтамабільны код
6
Новая Слабодка на карце Беларусі ±
Новая Слабодка (Клічаўскі раён) (Беларусь)
Новая Слабодка (Клічаўскі раён)
Новая Слабодка (Клічаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Новая Слабодка (Клічаўскі раён)

Геаграфія

правіць

Вёска знаходзіцца за 55 км ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Друць (чыгунка Магілёў — Асіповічы) і за 35 км ад Клічава. Рэльеф раўнінны, мяжуе з лесам. Бліз вёскі цячэ рэчка Друць.

Гісторыя

правіць

Веска вядома з XIX стагоддзя. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

У 1891 годзе адкрыта школа. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета; царква, школа граматы, піцейны дом.

З 20 жніўня 1924 года ў Ядранаслабодскім сельсавеце Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі. З 8 ліпеня 1931 года ў Клічаўскім раёне. З 20 верасня 1944 года ў Доўгаўскім сельсавеце Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года зноў у Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Кіраўскім раёне, пасля аднаўлення Клічаўскага раёна зноў у яго складзе[2].

У Другую сусветную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. 29 чэрвеня 1944 года вызвалена войскамі 50 арміі Другога Беларускага фронту [3].

Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вёска адносіцца да зоны жыцця з перыядычным радыяцыйным кантролем[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1858 год — 90 рэвізскіх душ
  • 1880 год - 36 двароў, 263 жыхары
  • 1891 год - 58 двароў, 411 жыхароў
  • 1909 год - 74 двары, 474 жыхары
  • 2007 год - 39 гаспадарак, 71 жыхар

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць : гіст.-дакум. хроніка Клічаўскага раёна. — Мн.: БелЭН, 1995. — 462 с.
  3. Новая Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 6 : Магілёўская вобласць, кн. 2 / В. В. Грынявецкі (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 206—207. — 593 с. — 2000 ас.
  4. http://rad.org.by/radiation-in-rb/7497-Новая%20Слободка.html Архівавана 3 верасня 2019. rad.org.by

Спасылкі

правіць