Норберт Вінер
Норберт Вінер (англ.: Norbert Wiener; 26 лістапада 1894, Калумбія, штат Місуры, ЗША — 18 сакавіка 1964, Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту.
Біяграфія
правіцьНорберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў Беластоку[9] колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі.
К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Norbert Wiener // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Архіў Інтэрнэту — 1996.
- ↑ https://bathtubbulletin.com/biography-norbert-wiener/
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д Národní autority České republiky Праверана 16 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.amacad.org/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/ChapterW.pdf
- ↑ Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць)
Літаратура
правіць- Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць, частка першая)
- Винер Н. Я — математик (аўтабіяграфічная аповесць, частка другая, выданне 2001 года)
- Винер Н. Я — математик (выданне 1967 года)
- I. E. Segal (1992) Norbert Wiener. 1894—1964. A Biographical Memoir Архівавана 15 кастрычніка 2012.. National Academy Press. Washington