Нурдаль Грыг
Юхан Нурдаль Грыг (нарв.: Nordahl Grieg; 1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943) — нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Нурдаль Грыг | |
---|---|
Nordahl Grieg | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1943[4][1][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Peter Lexau Grieg[d] |
Жонка | Gerd Grieg[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст, драматург |
Гады творчасці | 1922 — 1943 |
Мова твораў | нарвежская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—1921), уражанні адлюстраваў у зборніку вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва універсітэтах Оксфарда і Осла. Выдаў кнігу эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р. Кіплінга, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана. На мяжы 1920—1930-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зборнік «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—1934 гг. жыў у СССР. У 1937 годзе ў якасці ваеннага карэспандэнта быў у Іспаніі (зборнік «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго твораў — паэма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну). У 1940—1943 гг. змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», зборнікі вершаў «Свабода», «Надзея»).
Нарвежскі славіст Марцін Наг назваў Янку Купалу «беларускім Грыгам».
- ↑ а б Johan Nordahl Grieg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Johan Nordahl Grieg // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б http://urn.nb.no/URN:NBN:no-nb_digavis_norsktidend_null_null_19360505_2_103_1
- ↑ Famous Wadhamites — Уодэм-каледж, 2013. Праверана 26 лютага 2021.