Німфейскі дагавор (1214)

Німфейскі дагавор (снежань 1214; таксама Першы Німфейскі дагавор) (грэч. Συνθήκη του Νυμφαίου) — першы мірны дагавор паміж Лацінскай імперыяй крыжакоў і Нікейскай імперыяй, правапераемніцай Візантыі. Складзены ў горадзе Німфей (цяпер Кемальпаша, Турцыя).

Лацінская і Нікейская імперыі ў 1204—1214 гг.

Значэнне

правіць

Часова завяршыў перыяд працяглых памежна-партызанскіх войн паміж візантыйцамі і крыжакамі ў Малой Азіі, падчас якіх крыжакі спрабавалі прасунуцца ўглыб нікейскай тэрыторыі ў бок Пергама і Німфея. Лацінскую імперыю прадстаўляў Генрых I Фландрскі, Нікейскую — Феадор I Ласкарыс. Абодва бакі паводле дагавора вымушаны былі афіцыйна прызнаць існаванне адзін аднаго як паўнавартасных дзяржаў, а таксама ўзаконіць правы на тыя тэрыторыі, якія яны ўжо кантралявалі. Крыжакі такім чынам змаглі ўтрымаць землі на паўночным захадзе Малой Азіі (Віфінія і Мізія). З іншага боку, яны адмовіліся падтрымаць Трапезундскіх манархаў, якія супернічалі з нікейскім валадаром, які змог анексаваць чарнаморскае ўзбярэжжа на захад ад Сінапа з гарадамі Гераклея і Амастрыда, засяродзіўшы свае высілкі на стрымліванні турэцкай экспансіі, што нікейцам паспяхова ўдавалася да 1280-х гадоў. Дзеянне Першага Німфейскага дагавора доўжылася да 1224 года, калі баланс сіл быў ізноў парушаны нікейскім імператарам. Пры Піманіёне грэкі нанеслі крыжакам разгромнае паражэнне і пазбавілі іх усіх малаазіяцкіх уладанняў за выключэннем паўвострава Нікамедыя.

Літаратура

правіць
  • Ostrogorsky, George (1969). History of the Byzantine State. New Brunswick, New Jersey: Rutgers University Press. ISBN 0813511984.(недаступная спасылка)