Ніна Антонаўна Равінская

Ні́на Анто́наўна Раві́нская (31 снежня 1925, Мінск — лістапад 2006[1]) — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаная артыстка РСФСР (1958), заслужаная артыстка Беларусі (2001).

Ніна Антонаўна Равінская
Дата нараджэння 31 снежня 1925(1925-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці лістапад 2006 (80 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас сапрана
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Біяграфія

правіць

З 1946 года працавала ў тэатрах музычнай камедыі ў Расіі. У 1949—1951 гадах салістка Беларускай дзяржаўнай эстрады. З 1968 года салістка Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. У 1970 годзе скончыла Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных. З 1970 года ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.

Творчасць

правіць

Партыі

правіць
  • «Паўлінка» Ю. Семянякі — Альжбета, Агата
  • «Несцерка» Р. Суруса — Мальвіна
  • «Судны час» Р. Суруса — Паліна
  • «Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані — Васіліса
  • «Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава — Соф’я
  • «Бабскі бунт» Я. Пцічкіна — Марфа
  • «Трубадур і яго сябры» Г. Гладкова — Атаманша
  • «Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна — Анжэла
  • «Мая жонка — ілгуння!» У. Ільіна і У. Лукашова — міс Петынгтан
  • «Хітрамудрая закаханая» А. Рабава — Беліса
  • «Цыганскае каханне» Ф. Легара — графіня Ілона
  • «Вясёлая ўдава» Ф. Легара — Праскоўя
  • «Сільва» І. Кальмана — Ангільда
  • «Баядэра» І. Кальмана — Адэта
  • «Марыца» І. Кальмана — княгіня Бажэна

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць